У мінулую пятніцу ў раёне прайшоў Дзень жывёлавода.Па адным з маршрутаў разам з вядучым спецыялістам ідэалагічнага аддзела райвыканкама Веранікай Гайчук
выехаў і журналіст «раёнкі»
Гэта ў далёкія савецкія часы слава пра саўгас «Любань» распаўсюджвалася на ўвесь магутны Саюз. Любанцам па-добраму зайздросцілі. А што ж, пашанцавала людзям жыць і працаваць у славутай гаспадарцы…
З тае пары змянілася вельмі многае, і сёння любанцаў, бадай, ужо нічога не вылучае з кагорты гэтакіх жа працаўнікоў палёў і ферм з іншых гаспадарак Вілейшчыны. Больш таго, у некаторыя перыяды гаспадарка была ў даволі няпростым становішчы. Што і казаць, цяжка і сёння, аднак у апошні год, як адзначаюць самі працаўнікі «Новай Любаніі», з’явілася ўпэўненасць, што справы ў СВК пойдуць лепш.
Не сакрэт, што ў дасягненнях жывёлаводаў велізарную ролю мае належная выканальніцкая дысцыпліна, якая прадугледжвае асаблівы, вельмі адказны падыход да справы. Што і казаць, даяркі-нядбайліцы на фермах гаспадарак раёна яшчэ не рэдкасць. І здараецца, замяніць іх няма кім. Фермы СВК «Новая Любанія» гэта праблема таксама не мінула… (Працяг у №242-243 на стар.3)
Ірына БУДЗЬКО
На здымках: працаўнікі малочнатаварных ферм СВК “Новая Любанія”.
Фота аўтара







