Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вязыні адбыўся традыцыйны абрад «Калядныя вешчуны»

7 студзеня ў аграгарадку Вязынь прайшоў традыцыйны абрад калядавання «Калядныя вешчуны». 
У гэты светлы калядны дзень самадзейныя артысты філіяла «Вязынскі сельскі Дом культуры» адправіліся калядаваць па вуліцах аграгарадка, захоўваючы і папулярызуючы народныя традыцыі і звычаі беларускага народа.
Удзельнікі абраду ў яскравых народных строях з каляднымі песнямі, жартамі і добрымі пажаданнямі віншавалі жыхароў з Раством Хрыстовым. Асаблівую святочную атмасферу стваралі традыцыйныя персанажы — Каза і Мядзведзь, якія весялілі і дзяцей, і дарослых, доручы ўсім радасць, цеплыню і калчдны настрой.
Абрад калядавання «Калядныя вешчуны» стаў сапраўдным святам для жыхароў аграгарадка Вязынь, напомніўшы пра важнасць захавання духоўнай спадчыны, народных традыцый і пераемнасці пакаленняў.
peramoga.by
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 191 queries