У Каловіцкім доме майстроў з падрастаючым пакаленнем праводзіцца вялікая работа. Дырэктар ўстановы Тамара Бурко стараецца, каб хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў кожным мерапрыемстве. Вость і нядаўна тут прайшла хвалюючая сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі . Адзін з іх, Уладзімір Дашко, жыве ў Каловічах і працуе ў мясцовай гаспадарцы. Чалавек, на першы погляд, непрыкметны, звычайны, а такая біяграфія за плячыма! Затаіўшы дыханне, слухалі
школьнікі Уладзіміра Іванавіча і зусім інакшым бачыўся кожнаму з іх гэты чалавек.
У гэты дзень гучала многа хвалюючых слоў, былі цікавыя сустрэчы, кветкі, гучалі вершы паэта Рыгора Сакалоўскага, які сам прайшоў вогненнымі дарогамі Афганістана. А яшчэ дзяўчынкі разам з кіраўніком дома майстроў Тамарай Бурко пачаставалі прысутных смачнай выпечкай, над якой шчыравалі напярэдадні. Госці ацанілі майстэрства маладых гаспадынь.
Выхаванне патрыятызму – не высокія словы, а канкрэтныя справы, якія робяцца з душой. І расказанае вышэй – яскравае таму пацвярджэнне.
Ірына БУДЗЬКО
Фота прадастаўлена Тамарай БУРКО
Так выхоўваецца патрыятызм
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


