Трэцяя школа выпусціла шмат таленавітых людзей, тых, хто ўжо сёння займае высокія і важныя пасады. І дагэтуль у сценах нашай школы выхоўваюцца здольныя вучні, што ў будучыні маюць усе магчымасці праславіць імя школы. Свае значныя поспехі яны паказваюць у глыбокіх ведах школьных прадметаў.
З трэцяй школы на раённым этапе алімпіяды 20 вучняў атрымалі дыпломы пераможцаў, а 9 з іх будуць прадстаўляць Вілейскі раён на вобласці! Гэта шмат. Талент і любоў да вучобы дапамагаюць ім развіваць вопытныя педагогі нашай школы.

Так, Майсак Юлія, Бабарыка Аляксей, Місюль Маргарыта і Герановіч Варвара — алімпіяднікі па беларускай мове і літаратуры (настаўнікі Бруева Т.А. і Крэпская Т.А.), Вазняк Вадзім — па біялогіі (настаўнік Паслед А.М.), Сыракваш Валерыя — па хіміі (настаўнік Сапронава В.М.), Жук Максім і Гапцар Валерыя — па фізічнай культуры (настаўнік Жук Т.Л.), Болдава Надзея — па рускай мове і літаратуры (настаўнік Ваўчкова А.А.).
Шмат часу яны адводзяць на якасную падрыхтоўку, прыкладаюць намаганні, каб праявіць сябе на абласным этапе алімпіяды. Пра падрыхтоўку пераможцы паведамілі з задавальненнем. І гэта зразумела: эмоцыі і ўражанні ў кожнага з іх розныя, але ўсіх аб’ядноўвае адказнасць у такой важнай справе — дастойна прадставіць Вілейскі раён на вобласці! Сваімі ўражаннямі дзеліцца Юлія Майсак, алімпіядніца беларускай мовы і літаратуры, для якой удзел у алімпіядзе ўжо не першы яе досвед:
«Я вельмі задаволена тым, што прайшла на абласны этап алімпіяды. Вопыт, які я атрымала ў мінулым годзе, быў цікавым і карысным для маёй будучыні, таму я хачу зноў перажыць гэта і атрымаць новыя ўражанні. Я рыхтуюся да алімпіяды разам са сваёй сяброўкай, таму гадзіны падрыхтоўкі праходзяць прадуктыўна і прыемна. Настаўніца расказвае нам шмат новага і цікавага, з такімі ведамі мы павінны ўзяць дыпломы на вобласці».
На перамогу настроены і Аляксей Бабарыка, таксама алімпіяднік па беларускай мовы і літаратуры:
«Я вельмі задаволены тым, што змог прайсці на трэці этап алімпіяды, і гэта ўжо вялікая перамога для мяне. Да алімпіяды я рыхтуюся разам з настаўнікам беларускай мовы на дадатковых занятках, а таксама самастойна дома. Я хачу выразіць вялікую падзяку свайму настаўніку Бруевай Таццяне Аляксееўне за тое, што яна моцна верыць і перажывае за мяне, а таксама дапамагае рыхтавацца да алімпіяды. Я лічу, што, калі верыць у свае сілы, можна шмат чаго дасягнуць!»
Дар’я ДЗЯРУГА
Варвара Герановіч, таксама алімпіядніца па беларускай мове, адказала:
«Мае эмоцыі немагчыма перадаць,я вельмі рада,што прайшла на абласны этап алімпіяды па прадмеце “Беларуская мова і літаратура”.Гэта не першы мой вопыт і я старанна рыхтуюся,таму спадзяюся на добры вынік».
Маргарыта Місюль падзялілася:
«Я ўжо не першы раз удзельнічаю ў алімпіядзе, і я вельмі рада, што зноў трапіла на абласны этап. Рыхтуюся я з 7 класса, разам з настаўнікам, выконваю розныя заданні, пішу водгукі. Магу сказаць, што гэта нялегка. Трэба мець церпенне і ніколі не здавацца».
Болдава Надзя, алімпіядніца па рускай мове, адказала:
«Я горжусь тем, что прошла на область. Для меня важно знать, что мои старания не напрасны. Подготовка к олимпиаде проходит ежедневно, я узнаю много нового и мне это нравится. Надеюсь, что олимпиада пройдёт успешно».
Валерыя Сыракваш, якая рыхтуецца да алімпіяды па хіміі, у сваім удзеле бачыць не толькі шанц на перамогу, але і каштоўны вопыт для наступнай вучобы:
«Попасть на областной этап олимпиады — это не только радостное известие, но и стимул продолжать заниматься своим любимым предметом более детально и внимательно. Чтобы подготовиться к такого уровня задачам, нужно внимательно вникать в материалы по предмету, тренировать практические навыки и как можно больше времени проводить за занятиями. Участие в олимпиаде всегда оставляет ожидание чего-то очень сложного и непонятного, но, конечно, хочется надеяться, что получится уловить ту деталь, которая поможет открыть ответы на нужные вопросы».
Асаблівай вытрымкі патрабуе фізічная культура — падрыхтоўка да гэтага прадмета адрозніваецца ад папярэдніх. Уражаннямі дзеліцца Гапцар Валерыя:
«Я очень рада, что смогла пройти на область. Этим горжусь не только я, но и мои близкие. Подготовка к олимпиаде идет интенсивно. Каждый день я работаю над техникой и теорией. Надеюсь, что на олимпиаде у меня не только получится показать лучшие результаты, но и получить новые эмоции и опыт».
Алімпіяднікі нашай школы — яе гонар! Усіх пераможцаў чакае асаблівае ўзнагароджанне. Пажадаем удачы таленавітым вучням. Дырэктар школы Рэўт Ірына Барысаўна вельмі ганарыцца вамі. Няхай усё атрымаецца!








