Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У раённай спартакіядзе перамаглі спартсмены апарата райвыканкама

У раённай спартакіядзе кіруючых работнікаў, якая адбылася ў мінулыя выхадныя на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу і аздараўленчага цэнтра «Сатурн», удзельнічала восем каманд. Сваіх спартсменаў прыслалі Альковіцкі, Вязынскі і Нарачанскі сельвыканкамы, аддзелы адукацыі і культуры, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сам апарат райвыканкама. Барацьба разгарнулася не жартоўная, паколькі конкурсы патрабавалі спрыту, адпаведнай фізічнай падрыхтоўкі і згуртаванасці ўдзельнікаў каманд. Былі камбінаваная эстафета, перацягванне каната, дартс, плаванне – усяго восем відаў сяброўскага суперніцтва, якія і вызначылі пераможцаў. Журы падвяло вынікі – і аддало перамогу спартсменам апарату райвыканкама. Другое месца – у аддзела культуры, і трэцяе, таксама прэстыжнае – у Альковіцкага сельвыканкама.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота прадастаўлена Таццянай Маскальковай

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 103 queries