Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Запалi ў душы агонь дабра

Зараз у краiне праходзiць рэспублiканская акцыя «Моладзь за бяспеку». Мэта гэтай акцыi прыцягнуць увагу моладзi да Беларускай грамадскай арганiзацыi пажарных-выратавальнiкаў. У рамках акцыi маладыя людзi дапамагаюць пажылым i адзiнокiм. Павага i ўвага – вось у чым маюць патрэбу пажылыя людзi. Гэтая акцыя дае магчымасць не толькi выказаць словы вялiкай удзячнасцi старэйшаму пакаленню, але i праявiць шчыраю ўвагу да яго. Важна, не застацца ў баку i прыняць удзел у добрай справе, аказаць пасiльную дапамогу i павагу людзям сталага ўзросту.

Так, работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і актывісты прафілактычнага МААП «Вектар» сфармаванага на базе ДУА » Вілейская гімназія № 2″ пачалi свае добрыя справы якiя дзеялiся пад дэвiзам: «Запалiў душы агонь дабра». Была аказана пасiльная дапамога на прысядзiбным участку пажылой жанчыне: гэта i навядзенне парадку, i збор ураджаю. Пачатак спiсу добрых спраў быў пакладзены. Падзякай было адчуванне радасцi i задавальнення ад зробленай працы. Твар жанчыны свяцiўся дабрынёй і адпусціць актывістаў проста так, яна не змагла. Пачаставала яблычным узварам з прысмакамі і прачытала свае вершы.Цёплая атмасфера сустрэчы застанецца ў сэрцах яшчэ надоўга.

Адзiн мудрэц сказаў: «Маладосць падобная на жаўрука, у якога ёсць свае ранiшнiя песнi. Старасць, падобная салаўю – у яе свае вячернiя песнi». Таму, кожны ўзрост добры па-свойму, i сувязь памiж пакаленнямi, безумоўна, павiнна быць.

Вілейскі РАНС

Visited 5 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 218 queries