Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

ЖНІВО-2013

На фінішным адрэзку жніва-2013 Вілейшчыну наведаў старшыня абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй Някрэвіч. Разам з Ігарам Шавялёвым, старшынёю раённага прафсаюза работнікаў АПК, з прыемнай місіяй – адзначыць і падтрымаць лепшых працаўнікоў – яны наведалі тры гаспадаркі раёна.

Першым на гэтым маршруце стала збожжавае поле філіяла «Усходні». Там, за Рабунню, шчыравалі перадавікі, нядаўнія героі нашых старонак – камбайнер Мікалай Мецік і яго памочнік Максім Гараўскі. Урачысты момант віншавання за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў перыяд уборачнай кампаніі-2013, і размова пра ўраджай і ўмовы працы былі нядоўгімі – хлопцаў чакала поле. Тым больш што да пераможнага фіналу заставалася ўсяго нічога.
Тым часам, прадстаўнікі галіновага прафсаюзу ўзялі кірунак на Асіпавічы – і дырэктара ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» Ігара Калесніка віншавалі літаральна «з калёс». З гэтай жа мэтай спынілі на полі «Нарачанскіх зораў» «Лексіён» яшчэ адных перадавікоў жніва – сямейнага і адначасова працоўнага тандэма Гарэлікаў. Гэта прозвішча неаднаразова ўжо гучала ў ліку пераможцаў, але нездарма кажуць, што па працы і пашана, і падзяка. Мікалай Гарэлік з сынам Аляксандрам, як і іншыя працаўнікі жніва, заслужылі яе па праву. Няпросты шлях хлеба да нашага стала, таму падтрымка прафсаюзам хлебаробаў і адчувальная, і прыемная.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 60 queries