Мінула ўсяго некалькі дзён, як пачала ездзіць у Сцешыцы на бульбу ад аддзела занятасці гэта брыгада. Сорак чалавек – амаль адны і тыя ж людзі, касцяк, якія добра ведаюць і адзін аднаго, і гаспадарку, куды ездзяць некалькі гадоў запар. Іх брыгадзір Таццяна Ляшок не першы год у сваім «званні» – яе так званы сезонны працоўны стаж налічвае ўжо гадоў з дзесяць. Другая брыгада ад аддзела занятасці ездзіць зараз у Абадоўцы на зернясклад. А на чарзе «Нарачанскія зоры», «Новая Вілія», «Новая Любанія», райаграсэрвіс. Яны таксама чакаюць «высадкі» працоўнага дэсанта – кожны год дапамога горада вёсцы значная і адчувальная. Бо ўраджай важна не толькі вырасціць, але і своечасова яго спарадкаваць.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара