Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У «Нарачанскіх зорах» закончылася “зялёнае жніво” траў першага ўкосу

У гэтыя чэрвеньскія дні клопат працаўнікоў сяла – кармы. Нарыхтаваць іх у дастатку і належнай якасці – найважнейшая задача, выкананне якой стане залогам нармальнага стойлавага перыяду жывёлы. Вось і шчыруюць з самага ранку і да позняга вечара аграрыі, запаўняючы сянажныя ямы, «кансервуючы» пажыўныя кармы ў плёнку і нарыхтоўваючы іх у выглядзе сена. Кіпіць работа на палях, і на душы спакойна: будзем з малаком і мясам.
Па даўняй добрай традыцыі ў нарыхтоўцы кармоў першага ўкосу ў нашым раёне лідзіруе ААТ «Нарачанскія зоры». Як і штогод, тут нарыхтавана кармоў у дастатку (нават болей, чым у мінулым годзе). Пры сёлетнім не зусім спрыяльным для росту траў годзе (вунь якой засушлівай была вясна, ды і чэрвень да нядаўняга скупіўся на вільгаць) у гаспадарцы змаглі запасціся кармамі і нават пераўзысці мінулагоднія паказчыкі, і гэта сведчыць аб гаспадарскім падыходзе і прафесіяналізме людзей, адказных за гэту справу.

Касавіца траў першага ўкосу ў «Нарачанскіх зорах» завяршылася. У мінулы чацвер на 176-гектарным полі гаспадаркі, якое размяшчаецца на мяжы з ААТ «Новая Любанія», урачыста ўшаноўвалі перадавых механізатараў «Нарачанскіх зор», якія былі заняты на касьбе і падборцы траў – Сяргея Кезіка і Ігара Карыцьку. Падзячныя лісты Мінскага абласнога Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу механізатарам уручыў намеснік старшыні гэтага прафсаюза Петр Окунеў, які падзякаваў механізатарам за іх прафесіяналізм і сумленную працу.

Цёплыя словы падзякі выказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Бегунец, які таксама павіншаваў герояў гэтага дня і ўручыў ім грашовыя падарункі. Ва ўрачыстасці на полі, дзе завяршалася касьба, прынялі ўдзел і павіншавалі лепшых механізатараў, якія вызначыліся падчас нарыхтоўкі кармоў, кіраўнік гаспадаркі Генадзь Кучко, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Завацкі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Брыль. Нядоўгім, але змястоўным было гэта мерапрыемства, якое стала лагічным завяршэннем важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі, з якой «Нарачанскія зоры» справіліся дастойна. І ўсё гэта – дзякуючы шчырай працы такіх людзей, якія і сталі героямі гэтага дня.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 72 queries