Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сям’я і сямейныя каштоўнасці: сустрэча праваслаўнага святара з бацькамі і вучнямі

У рамках Тыдня бацькоўскай любові з мэтай рэалізацыі плана ўзаемадзеяння з благачыннем Ільянскай акругі Маладзечанскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы ў ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця» адбылася сустрэча з айцом Андрэем Громавым, настаяцелем храма Святога Прарока Іліі ў аграгарадку Ілья.

Мэтай мерапрыемства стала ўмацаванне духоўных асноў і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якія так важныя ў жыцці грамадства.

У пачатку гутаркі айцец Андрэй расказаў пра ролю праваслаўя ў сучасным жыцці. Ён падкрэсліў, што вера важная для фарміравання асобы і духоўных арыенціраў чалавека. Святар дзяліўся асабістымі гісторыямі, якія выклікалі жывую цікавасць у бацькоў і дзяцей. Многія з іх задавалі пытанні пра тое, як захаваць трываласць традыцыйнай сям’і ва ўмовах свету, што імкліва змяняецца.

Адной з цэнтральных тэм размовы стала абмеркаванне важнасці выканання маральных прынцыпаў у штодзённым жыцці, у прыватнасці, у зносінах з блізкімі і выхаванні дзяцей. Госць школы заклікаў прысутных быць добрымі людзьмі, клапатлівымі ў адносінах з роднымі. Ён адзначыў, што менавіта праз сям’ю чалавек рэалізуе свае найлепшыя рысы характару.

Пасля асноўнай часткі сустрэчы адбыўся адкрыты дыялог, падчас якога бацькі і вучні маглі задаваць пытанні, дзяліцца думкамі і абмяркоўваць актуальныя праблемы, закранутыя падчас сустрэчы.

На завяршэнне айцец Андрэй падзякаваў прысутным за актыўны ўдзел і падкрэсліў, што падобныя мерапрыемствы — гэта крок да больш глыбокага разумення духоўных, сямейных каштоўнасцей і ўмацавання маральных асноў моладзі.

Таццяна БУСЛАЎСКАЯ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 218 queries