Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Свята вёскі ў Малькевічах: песні, успаміны і цёплыя сустрэчы

У мінулую суботу традыцыйнае свята вёскі адзначалі жыхары Малькевічаў і Навікоў Крывасельскага сельсавета. У гэты дзень на пляцоўцы ля памятнай дошкі земляку-герою Леаніду Малькевічу ў Малькевічах сабраліся жыхары і дачнікі двух населеных пунктаў, каб па шматгадовай традыцыі разам адзначыць агульнае для ўсіх свята.

Сапраўдная ўрачыстасць

Гэта была не проста сустрэча землякоў з песнямі і танцамі, а сапраўдная ўрачыстасць, што пачалася песняй «За Беларусь», якую выканалі загадчыца Ерхаўскага сельскага клуба Марына Юркевіч і бібліятэкар Людвіноўскай сельскай бібліятэкі Жанна Андрыеўская.

Былі і прывітальнае слова старшыні Крывасельскага сельвыканкама Алены Жук, і хвіліна маўчання, якой ушанавалі памяць тых землякоў, хто загінуў у гады вайны. Песні, танцы, падарункі, успаміны – усё гэта было падчас вясковага свята.

Увага кожнаму

– Мы наведалі старэйшую жыхарку Любоў Малькевіч, – расказала Марына Юркевіч, – уручылі ёй падарунак, які спатрэбіцца ў гаспадарцы. Дзеткам, што былі на свяце, падарылі паветраныя шары і цукеркі. Карацей, пастараліся не абысці ўвагай нікога.

У Малькевічах, як падзялілася Марына Алёйзаўна, жывуць адметныя людзі, душэўныя і добрыя, якія дзеляцца гэтым з іншымі. Таму і панавала на свяце асаблівая атмасфера, якая стварала ўсім добры настрой. Кожнае лета ладзяцца тут такія мерапрыемствы, і ўсе яны атрымліваюцца надзвычайна цёплымі і светлымі.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота прадастаўлена Марынай ЮРКЕВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 233 queries