Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Іжаншчына сабрала землякоў: вясковае свята ў Слабадзе

На днях вясковае свята сабрала разам усіх тых, хто нарадзіўся, вырас і жыве ў вёсачцы Слабада на Іжаншчыне і каму гэта маляўнічая старонка вельмі дарагая.

Усіх, хто прыйшоў на свята, шчыра прывітала старшыня Іжскага сельвыканкама Маргарыта Шавель. Як і звычайна бывае на падобных мерапрыемствах, ушаноўвалі старэйшых жыхароў, юбіляраў, узгадвалі гісторыю вёскі.

А яна, гісторыя, у гэтага населенага пункта багатая. Падрабязную інфармацыю пра мінулае Слабады падрыхтавала бібліятэкар Чурлёнскай сельскай бібліятэкі Марына Пашкевіч. Ад 1761 года, калі ўпершыню ўзгадваецца вёска, да яе сёння – такі адрэзак часу быў ахоплены падчас сустрэчы слабадчан, і гэта інфармацыя нікога не пакінула раўнадушным.

Святочны настрой прысутным стваралі самадзейныя артысты філіялаў «Іжскі сельскі клуб—бібліятэка» і «Любанскі сельскі Дом культуры» Вілейскага раённага Цэнтра культуры, сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва.

Цікавай і па-сямейнаму цёплай атрымалася сустрэча: вяскоўцы прыгадвалі мінулае, гаварылі пра дзень сённяшні, падпявалі артыстам і пускаліся ў танцы. Было сапраўднае свята, у заканчэнні якога прысутныя падзякавалі арганізатарам сустрэчы Маі Кулак, загадчыцы Іжскага клуба, і іншым, выказалі жаданне стаць удзельнікамі такога мерапрыемства і наступным летам.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена Марынай ПАШКЕВIЧ, Іжскім сельскім клубам-бібліятэкай

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 224 queries