28 чэрвеня Людвіноўскій СДК падрыхтаваў свята для жыхароў вёскі Жары «Сэрцу любая старонка».
Свята сабрала шмат прыветлівых, прыемных людзей. Багата наша родная Беларусь лясамі, рэкамі, заводамі, але галоўнае яе багацце – хлеб. Нездарма гаворыцца, што хлеб ўсяму галава. Адчувалі сябе перад хлебам у даўгу мастакі, пісьменнікі, паэты, шчодра прысвячалі яму свае творы, а доўг не паменьшыўся. Вось такі ён – хлеб. А створаны ён рукамі сціплага сельскага працаўніка. І калектыў Людвіноўскага СДК з задавальненнем прысвячаў жыхарам вескі Жары песні, жарты, вершы.
Старшыня Людвіноўскага сельскага савета Шэвялёва Н.аталля Леанідаўна павіншавала сямейную пару Палудваранін Яўгенія Пятровіча і Ірыну Леанідаўну, якія пражылі разам 45 год, Жарскага Фёдара Антонавіча, якому споўнілася ў чэрвені 60 год,атрымала падарунак Карповіч Юзефа Іосіфаўна, якая зусім скора адзначыць 80-годдзе, павіншавалі бацькоў Мішы Петрашка, які нарадзіўся 12 чэрвеня. Хочыцца пажадаць, каб заўсёды над вёскай звінелі дзіцячыя галасы, каб ранкам з комінаў віўся дымок, каб пахла блінамі, каб раніцай чуўся перакліч пеўняў і пастухоў, а ў вечары дурманіў пах свежага малака. Каб яшчэ доўга, доўга жыла вёска.
Людвиновский СДК