Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Цёплыя сустрэчы на фермах: акцыя «Наш жывёлавод» працягваецца

У гэтыя сакавіцкія дні Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплекса актыўна праводзіць традыцыйную акцыю «Наш жывёлавод». У яе рамках ушаноўваюцца лепшыя жывёлаводы, аператары машыннага даення і спецыялісты гаспадарак, якім уручаюцца падзячныя лісты і падарункі за старанную працу.

У знамянальны Год беларускай жанчыны асаблівай увагі заслугоўваюць працаўніцы комплексаў і ферм, што ўдала спалучаюць ролі клапатлівых матуляў, жонак і гаспадынь з адказнымі абавязкамі жывёлаводаў. І з усімі задачамі паспяхова спраўляюцца.

На днях старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплекса Ірына Супрановіч наведала адкрытае акцыянернае таварыства «Алая зара», пабывала на малочна-таварных фермах у Рабуні, Крывым Сяле, Балашах і Лявонавічах. Звяртаючыся да жывёлаводаў, Ірына Аляксандраўна адзначала важнасць для грамадства іх нялёгкай працы, дзякавала за яе. І сапраўды, людзі, што нас кормяць, заслугоўваюць такой павагі і пашаны.
У час такіх сустрэч прафсаюзны лідар, адрасуючы працаўнікам падзячныя словы і найлепшыя пажаданні, не абыходзіць увагай і пытанне аздараўлення – расказвае пра санаторыі, дзе аграрыі могуць паправіць здароўе, пра цікавыя паездкі і экскурсіі, якія арганізоўвае раённы прафсаюз. Гэта вельмі важна для кожнага – добра адпачыць пасля нялёгкай працы, каб затым узяцца за яе з новымі сіламі і пазітыўным настроем. Пра гэта гаварылася і з працаўнікамі «Алай зары». А каб падсаладзіць жыццё жывёлаводаў, Ірына Супрановіч уручыла ім сертыфікаты і салодкія гасцінцы.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 191 queries