27 чэрвеня адбылося свята вёскі Гедзевічы «Вёска куды спяшаецца світанак».
На свята сабралася ўся вёска, людзі, якія нарадзіліся, працавалі тут. Сабраліся каб яшчэ раз зразумець, адчуць з чаго пачыналі, каб аддаць павагу дзядам і бацькам. Як у зачараваным сне, прыгожа параскідаліся вёсачкі па зямлі вілейскай. І жывуць у гэтых вёсках прыгожыя і працавітыя людзі, якія ўмеюць і чалавека з дарогі прывеціць , і ў хату запрасіць.Вёска – гэта незабыўная казка, куды хочацца вярнуцца ізноў, і ізноў. Вось мы і вяртаемся ў вёску Гедзевічы, пры чым традыцыйна. Сёлета адзначылі юбілей Саўчыка Міхаіла Юльянавіча – 80 год, Шупенька Марыі Браніславаўны – 85 год. Для юбіляраў ўдзельнікі Людвіноўскага СДК і старшыня Людвіноўскага сельскага савета Шэвялёва Н.Л. падрыхтавалі прыемные падарункі. Яшчэ на свяце прысутнічалі людзі, якія адзначылі 50 год сумеснага жыцця – Нядвецкія Генадзь Зенонавіч і Яніна Эдуардаўна. Наогул, на свяце прысутнічалі як сталыя людзі так і маладое пакалення. Атрымалася цёплая, душэўная атмасфера.
Людвиновский СДК