Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Жывая вясна-2019: Беларусь 3-я з 58-ці краін-удзельніц

Сёлета з усіх краін-удзельніц на сайт кампанii «Жывой вясны» паступіла 18626 назіранняў. Ад нашай краіны — 2703. Беларусь, як і летась, заняла 3-е месца. На першым месцы — Расiя (4364 назіранняў), на другім — Ірландыя (3276 назіранняў).

Падчас міжнароднай кампаніі ўдзельнікі заносілі на інтэрактыўную карту свае першыя сёлетнія назіранні птушак — вястунняў вясны: белага бусла, ластаўкі-зямлянкі, гарадской і вясковай ластавак, свіргуля, шчуркі-пчалаедкі і зязюлі. Чым больш на карту дадавалася назіранняў, тым больш насычаны рабіўся колер краіны. Так мы назіралі, як вясна прыходзіць у розныя краіны.

«Жывая вясна» — міжнародны праект, які ставіць мэтай прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання пералётных птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія расказвае, якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак і як мы можам дапамагчы.

Яшчэ «Жывая вясна» праводзіла конкурс фатаграфій птушак: белага буславясковай ластаўкiчорнага свіргулязязюлiшчуркi-пчалаедкi  i ластаўкi-зямлянкi. У конкурсе на найлепшы здымак «Вясна ў аб’ектыве» мы адзначылі некалькі фота. Выбар быў нялёгкі, але вельмі захапляльны, бо на конкурс даслалі 73 працы.

Хто ж перамог у конкурсе «Жывой вясны»?

Першае месца — Сяргей Марыніч:

Белые аисты

Белыя буслы. Фота Сяргея Марыніча

Другое месца — Сяргей Марыніч:

Воронки, или городские ласточки

Вясковыя ластаўкі. Фота Сяргея Марыніча

Другое месца — Марыя Долбiч:

Белый аист на гнезде

Белы бусел. Фота Марыі Долбіч

Трэцяе месца — Вiкторыя Сячко:

Белый аист

Белы бусел. Фота Вікторыі Сячко

Пераможцы конкурсу атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 234 queries