Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Юным віляйчанам уручалі пашпарты

19 год таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны – Канстытуцыя. І менавіта ў гэты дзень – 15 сакавіка – у малым зале райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам нашай краіны. Для іх – спартсменаў, актыўных удзельнікаў валанцёрскага руху, мастацкай самадзейнасці і школьнага самакіравання, дыпламантаў прадметных алімпіяд – была наладжана сапраўдная ўрачыстасць.

З віншаваннямі і пажаданнямі да ўдзельнікаў урачыстай дзеі звярнуліся ганаровыя госці – старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Сініла, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Радзевіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ганчар. Аксана Цыбульская, вядучая мерапрыемства, расказала пра гісторыю пашпарта. А перад тым, як пачалася сама ўрачыстасць, своеасаблівы экзамен на грамадзянскую сталасць правяла начальнік аддзела па справах моладзі Вераніка Гайчук. На ўсе пытанні ўдзельнікі мерапрыемства адказалі бліскуча. Пашпарты, Канстытуцыю і кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» атрымаў кожны. Валянціна Валынец, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, павіншавала юных грамадзян з такой значнай падзеяй у іх жыцці.
Музычныя віншаванні ад супрацоўнікаў Палаца культуры – Наталлі Блізнюк, Марыны Заяц, Алены Саўрук і Сяргея Рудніцкага – дадалі моманту святочнасці, а яго ўдзельнікам і гасцям – добрага настрою. З такім настроем і крочыць ім, атрымаўшым свой галоўны дакумент, па дарозе жыцця. З гонарам несці званне беларусаў, шанаваць сваю Радзіму – Беларусь.
Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота аўтара




Visited 7 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 230 queries