Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Яшчэ больш палюбіла жыццё…

Настаўніца-пенсіянерка з вёскі Вардамічы Даўгінаўскага сельсавета Зінаіда Мікітаўна Мацко, якой належаць гэтыя словы, на днях наведалася ў рэдакцыю і расказала пра тое, што яе хвалюе.
– Не раз і не два мне даводзілася лячыцца ў Бараўлянах, – паведаміла яна. – Скажу шчыра: перажыць прыйшлося многае. Дзякуй Богу, засталася жывой, і гэта ў многім дзякуючы майму аптымізму. Пасля бальнічных «універсітэтаў» я яшчэ больш палюбіла жыццё. Упэўнена, што ніколі не трэба губляць веру і аптымізм, таму калі вельмі цяжка і балюча, я не раскісаю, а стараюся думаць пра светлае, добрае. Замест таго, каб плакаць, лепш пасмяюся і пастараюся падтрымаць тых, хто побач.
У бальніцы, падзялілася Зінаіда Мікітаўна, сустракалася з многімі людзьмі. Некаторых хвароба давяла да адчаю. І гэта найчасцей людзі адзінокія, каго няма каму падтрымаць.
– Неяк на аўтобусным прыпынку ў Бараўлянах пазнаёмілася з бабулькай, – расказала Зінаіда Мікітаўна. – Сядзела яна, маленькая, худзенькая, з кавалкам батона ў руцэ, а ля ног яе цёрся коцік. Бабуля то сама адкусіць, то коціку адшчыкне… Разгаварыліся. Аказалася, жыве бабуля адна ў маленькай вёсачцы, дзе ўжо і жыхароў амаль не засталося. У горадзе тры яе сыны і дачка, але забыліся яны на матулю, амаль не прыязджаюць. Колькі суму і болю ўбачыла я ў тых вачах… Прыехала дамоў і адразу ж напісала верш. Магчыма, ён недасканалы, але так хочацца, каб прачыталі яго няўдзячныя дзеці, якія забыліся дарогу да старых бацькоў:
Они всю жизнь отдали детям,
Недоедая, недосыпая,
Теперь одни остались в хатах,
Своих кровинок поджидая.
А в хатах тишина такая –
Оглохнуть можно от тишины,
Невольно мысли набегают,
Что они детям не нужны.
Сидят и ждут их у окошка,
Сложив натруженные руки,
Глядят с тоскою на дорогу
И ловят за окошком звуки.
Им чудятся шаги родные
Совсем вот рядом, у дверей…
Побойтесь Бога, не забывайте,
Не забывайте матерей!
Вельмі важную тэму закранулі Вы, паважаная Зінаіда Мікітаўна, тэму вечную, святую.
З Лыцавічаў у рэдакцыю даслала свой ліст пастаянная чытачка нашай газеты (так яна сама напісала) Л.М.Пушкарэвіч (на жаль, жанчына не расшыфравала імя і імя па бацьку). «Спадзяюся, што надрукуеце на старонцы нашай газеты хоць некалькі слоў у якасці віншавання вельмі дастойнай жанчыне – Зоі Іванаўне Карыба, – напісала наша чытачка. – Яна ўсё жыццё працуе ў адной установе – сельскай бібліятэцы вёскі Лыцавічы. Больш трыццаці гадоў я з’яўляюся пастаянным чытачом установы і добра ведаю, як шчыруе Зоя Іванаўна на ніве культуры, як бездакорна выконвае свае службовыя абавязкі і як адносіцца да яе мясцовы люд».
Лыцавіцкая бібліятэка, напісана ў лісце, – гэта сапраўдны асяродак культуры на вёсцы. І ў гэтым заслуга Зоі Іванаўны. Тут у любы дзень людна. У гэтым царстве кнігі заўсёды прыветліва ўсміхаючыся, чытачоў сустракае цудоўная жанчына, якая параіць, дапаможа, пазнаёміць з навінкамі літаратуры.
Што тут скажаш, прыемна, калі маеш справу з чалавекам, адданым сваёй справе, прафесіяналам і, да таго, добразычлівым і шчырым. Пабольш бы такіх сустракаць.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries