У №65 нашай газеты на конкурс было прапанавана чарговае фота. На ім – дзіцятка, якое ледзь не цалуецца з хрушам. «Не месца для дзетак ля свінячых клетак», – падобныя перасцярогі напісалі некаторыя з нашых вастрасловаў, аднак падпісваць фота ўзяліся. І атрымалася ў іх добра. Прыводжу подпісы пераможцаў.Любоў Чыгрынава з Забалацця разважае:
Вроде бы не Маугли
Ребёночек на фото.
Видно, его мама
Таскает на работу.
Дома не оставишь,
А в садик дверь забита,
Вот и разгулялось
Дитя возле корыта.
Я смотрю с опаской
На такие ласки,
Ведь милыми бывают
Хрюши только в сказке.
Вашы слоўцы, паважаная Любоў Міхайлаўна, ды ўсім бацькам у вушы, намнога меней было б у нас розных непрыемнасцяў.
А вось віляйчанка Ніна Халявінская паглядзела на сітуацыю з другога боку:
Мама сыночке сказала:
– Это свинки. Будет сало.
Мальчик сало любит точно,
Он присел к решётке молча,
Говорит свинке малыш:
– Давай сало! Что молчишь?
І сапраўды, разбярыся тут дзіцяці, дзе свінкі хаваюць сала…
І яшчэ адзін удалы допіс, з якім хочацца пазнаёміць чытачоў. Пастаянная ўдзельніца конкурсу Марыя Лазовік – таксама з перасцярогай:
Хто прыдумаў вось такое:
Да свіней пусціць малое?
Хоць і свойская свіння,
А даверу ёй няма.
Не трэба з ёю цалавацца
Табе, маленькаму дзіцяці, –
Так жа блізка й да бяды…
А бацькі глядзяць куды?
Мо няма ім часу зранку,
Дык знайшлі такую «няньку»,
Хай падумаюць сур’ёзна,
Пакуль яшчэ гэта не позна.
Вось і ўсе подпісы, якія можна лічыць пераможцамі. Астатнім жа, на жаль, крышку ранавата да газетнай старонкі. Аднак гэту справу лёгка паправіць, бо асеннімі і зімовымі вечарамі вунь колькі часу будзе на любімы занятак. Вось вам, сябры, і чарговае фота, якое трэба падпісаць да 30 лістапада. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО
«Я смотрю с опаской на такие ласки…»
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








