У сярэдзіне жніўня ўдзельнікі выязнога пасяджэння Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый звярнуўся да працоўных калектываў і грамадскасці Міншчыны па правядзенні дабрачыннай акцыі «Хутка ў школу».
Віляйчане не засталіся ў баку ад дабрачыннай справы. Пра дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюцца школьнікі, ужо расказвалася ў мінулым нумары газеты.
– Раённае аддзяленне Дзіцячага фонду падтрымала гэты зварот, – расказаў старшыня аддзялення Мікалай Гіро. – Магу назваць і канкрэтную лічбу. 2165000 рублёў – гэта сума нашай дапамогі шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, беспрацоўным мамам і сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Дапамога рэальная, за якую раённаму аддзяленню людзі ўдзячны.
Ірына БУДЗЬКО
Віляйчане не засталіся ў баку ад дабрачыннай справы
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







