Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейшчыну прадставяць дастойныя

У краіне завершана вылучэнне дэлегатаў на IV Усебеларускі народны сход. Згодна рашэння Сходу ўпаўнаважаных, які адбыўся ў мінулую пятніцу, Вілейскі раён на лёсавызначальным для краіны форуме прадставяць 13 чалавек. У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі мясцовай улады, моладзі, сацыяльнай і вытворчай сфер. У кожнага – свой адметны асабісты ўклад у пяцігодку. А галоўнае: вілейчане могуць ганарыцца, што ўвогуле вытрымалі напружаны рытм, зададзены праграмай сацыяльна эканамічнага развіцця раёна. Перавыкананы паказчыкі тэмпаў роста аб’ёмаў прамысловай прадукцыі і выпуску спажывецкіх тавараў, эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Вялася мэтанакіраваная работа па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Практычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы займаліся тэхнічным пераўзбраеннем і мадэрнізацыяй вытворчасці.
За пяцігодку ў раёне ўзведзены 16 аграгарадкоў, чатыры з іх завяршаюцца сёлета. Вілейшчына мэтанакіравана рэалізоўвала праграму развіцця, акрэсленую на III Усебеларускім народным сходзе. І зноў выбраныя дэлегаты паедуць на чарговы форум, каб абмеркаваць яшчэ больш маштабныя задачы наступнага вітка развіцця нашай роднай Беларусі.
Марыя КУЗАЎКІНА

Батура Уладзімір Васільевіч, трактарыст-машыніст філіяла «Вілія» ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў.
Бруева Таццяна Аляксееўна, настаўніца ДУА «Агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 3 г. Вілейка».
Бузоўскі Ігар Іванавіч, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ».
Герасімовіч Святлана Міхайлаўна, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
Дзяруга Святлана Міхайлаўна, намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
Комар Дзмітрый Анатольевіч, студэнт 3 курса УА «Вілейскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж».
Паўловіч Юрый Мікалаевіч, машыніст экскаватара ДБУ № 13.
Пацко Мікалай Мікалаевіч, дырэктар Вілейскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Радчанка Аляксандр Уладзіміравіч, дырэктар ААТ «Зеніт-БелАМА».
Рамэра Таццяна Аляксандраўна, загадчыца паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Вілейская ЦРБ».
Сяргей Анатолій Пятровіч, дырэктар філіяла «Вілейскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам».
Сініла Яўгеній Васільевіч, старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
Спільнічэнка Ігар Азоравіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
(У. В. Батура на здымку адсутнічае).

IMG_7151

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries