Тамара Бурко, дырэктар Каловіцкага сельскага дома майстроў, – чалавек, улюблёны ў сваю вёсачку і людзей, што тут жывуць. Пра кожнага яна можа расказаць столькі цікавага! Ды і сама вёска Каловічы мае даволі багатую гісторыю, як-ніяк 420 гадоў існуе на свеце.
– У суботу, 24 ліпеня, будзем праводзіць свята нашай вёскі, прысвечанае гэтаму юбілею, – паведаміла Тамара Вітальеўна. – Рыхтуемся да мерапрыемства сур’ёзна, мяркуем, што збярэцца нямала гасцей.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







