У Беларусі фіксаваць парушэнні правіл дарожнага руху і прыцягваць за гэта да адказнасці пачалі з дапамогай відэакамер.
Цяпер цэнтр апрацоўкі даных відэафіксацыі парушэнняў ПДР існуе і функцыянуе. Адзінае, ёсць тэхнічная затрымка запуску сістэмы на поўную магутнасць. База даных ужо створана, механізм наладжаны, аднак для таго, каб запусціць сістэму відэафіксацыі на поўную магутнасць, патрэбны пэўны час, паколькі сістэма гэта тэхналагічна складаная і ў выпадку памылкі можа даць збой. Юрыдычны бок запуску сістэмы відэафіксацыі поўнасцю адпрацаваны.
Сёння ў сістэме працуюць больш як 20 камер, а ў бліжэйшым будучым іх колькасць павялічыцца ў некалькі разоў.
У пачатку кастрычніка ў Беларусі ўступіў у сілу ўказ нумар 454, які дае магчымасць штрафаваць уладальнікаў аўтамашын за перавышэнне скорасці на аснове даных спецпрыбораў фота- і відэафіксацыі. Згодна з дакументам, калі за рулём у момант фіксацыі парушэння знаходзіўся замежны грамадзянін або чалавек, які не мае грамадзянства, у яго забіраецца вадзіцельскае пасведчанне да выканання адміністрацыйнага спагнання, аб чым складаецца пратакол. Узамен выдаецца часовы дазвол. Аднак такая санкцыя не прымяняецца да тых, хто пастаянна пражывае ў Беларусі. Указ прадугледжвае і памер штрафу для некаторых выпадкаў. Напрыклад, вадзіцель машыны, што належыць юрыдычнай асобе, будзе аштрафаваны па ніжняй мяжы. У выпадку яго неўстанаўлення ў санкцыі артыкула Асаблівай часткі КоАП, памер штрафу складае 0,5 базавай велічыні (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.).
БелТА







