Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вада, дарога, асфальт – атрымалася «багна»

У рэдакцыю патэлефанавалі жыхары вуліцы Маладзёжнай аграгарадка Лыцавічы.

Іх непакоіць сітуацыя з водаправодам, бо не праходзіць і тыдня, каб не было парыву трубы.
Хвалюючыся, распавядалі жыхары Лыцавіч сваю праблему, з якой змагаюцца ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. “Праблемы з вадой сталі нашым “крыжам”, – адзначыла адна з жанчын. – Што мы толькі ні рабілі, куды ні звярталіся! Па вуліцы ідзе труба, якая знаходзіцца на балансе мясцовай гаспадаркі. Яна ўся проста струхнела – таму і пастаянна усё прарывае.

Падвод да сваіх дамоў мы замянілі самі. А з агульнай нічога зрабіць не можам. Так, калі-небудзь зімой можна застацца і без ацяплення. Колькі прасілі калгас: перадайце на баланс Вілейскага водаканала. Дык яны больш 15 гадоў не могуць зрабіць дакументы – няма грошай. А як шкада новага асфальта, які нам нядаўна паклалі. Мы ўсе казалі, што трэба адразу з трубой вырашаць, а то давядзецца рамантаваць яе – вось цяпер і раскопваюць новы асфальт. А часам ў нас тут нават “багна” ўтвараецца.”

Складаная сітуацыя доўгія гады сапраўды была ў афармленні новых дакументаў мясцовай гаспадаркай, каб перадаць на баланс водаканала ўсе воданапорныя башні. Аднак, як распавялі нам ў аддзеле ЖКГ райвыканкама, пасля звароту насельніцтва да кіраўніцтва раёна на сходах грамадзян, дакументы тэрмінова ўсё ж былі аформлены. Зараз яны накіраваны ў Мінскі аблвыканкам для прыняцця адпаведнага рашэння. Бо ўсе рашэнні аб прыняцці на баланс Вілейскаму водаканалу цяпер прымае вобласць, так як прадпрыемства з нядаўняга часу ў абласным падпарадкаванні. Такім чынам, сітуацыя з лыцавіцкім водаправодам павінна ў бліжэйшы час змяніцца кардынальна.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 66 queries