Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Чем любил заниматься в свободное время Янка Купала? Об этом вилейчане узнали на выставке в Центре эстетического воспитания

У рамках сумеснага праекта “Узнёслае слова мастацтва” Цэнтра эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” і  Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы 3 чэрвеня народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” ў сталічным музеі прэзентаваў дыск “Да чыстай крыніцы”. З візітам у адказ у сераду ў Цэнтр завіталі супрацоўнікі музея, які, дарэчы, узначальвае наша зямлячка, ураджэнка вёскі Даўгінава Алена Ляшковіч. 

Прадстаўнікі  музея  для дзяцей аздараўленчых лагераў сярэдняй школы №3, гімназій №2 і №1 “Логас”, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната прэзентавалі выставу  “А мне ляцець толькі ў палёт” жывапісу і графікі з фондаў музея, якая размясцілася ў фае Цэнтра. У аснову экспазіцыі ўвайшлі работы беларускіх знакамітых мастакоў: М.Басалыгі, І.Кашкурэвіча, М.Купавы, В.Ціхановіча, П.Сяргіевіча, Б.Заборага. Побач з работамі мастакоў на выставе можна ўбачыць і кнігі па творах Янкі Купалы, якія прадстаўлены ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”. Цэнтральнае месца на выставе займае копія партрэта Янкі Купалы з цікавай гісторыяй: у гады Вялікай Айчыннай вайны яго партрэт быў вывезены ў Германію, а калі нашы войскі ўвайшлі ў г.Кёнігсберг, адзін з салдат пазнаў, хто на ім намаляваны. Пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы партрэт перадалі на радзіму.

Другой часткай мерапрыемства  стала інтэрактыўная праграма “Адпачні ЯК”, абрэвіятура якой абазначае псеўданім Янкі Купалы.  Падчас летніх канікул прадстаўнікі музея заклікалі прысутных адпачываць, як знакаміты паэт нашай краіны. Таму ў гульнёвай форме распавядалі, чым ён любіў займацца ў вольны час і як любіў адпачываць.

Дзеці і моладзь пазаёміліся з мультымедыйнымі прэзентацыямі аб музеі, творчасці паэта, вельмі актыўна ўдзельнічалі ў крэатыўных заданнях, адказвалі на пытанні. Увогуле, рабяты атрымалі новыя веды і змаглі  пагуляць, патанчыць, а напрыканцы атрымалі арыгінальныя падарункі – алоўкі белага колеру, на якіх намаляваны аўтограф Янкі Купалы. “Гэта не проста нейкі прыгожы камп’ютарны шрыфт, а сапраўдны аўтограф, які мы ўзялі з нашага фонду рукапісаў і нанеслі дзякуючы сучасным тэхналогіям. Такая ўнікальная рэч будзе ў кожнага школьніка. Мы спадзяёмся, што дзеці будуць пісаць гэтымі алоўкамі так таленавіта, як Янка Купала”, – расказала загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы музея Вольга Пархімовіч.

Вікторыя АПЯЦЁНАК.  Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 66 queries