13 мая ў Доме прэсы ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя з беларускім касманаўтам Алегам Навіцкім. Удзельнічаў у канферэнцыі і вучань 6 «В» класа сярэдняй школы №3 Яўген Сяліцкі. «Напішы ліст касманаўту» – так называўся конкурс, ініцыяваны рэдакцыяй газеты «Знамя юности».
Пераможцаў вызначаў сам касманаўт. Са 150 дасланых лістоў ліст Яўгена аказаўся ў ліку трох, якія перамаглі ў конкурсе. Яўгена цікавіла многае: ці ёсць жыццё на Месяцы, як праходзіў палёт, якім чынам працуюць сонечныя батарэі, ці хацелася хутчэй вярнуцца назад, на Зямлю?.. І, канечне, як стаць касманаўтам. На памяць Яўген Сяліцкі атрымаў грамату, падарункі і сувеніры ад рэдакцыі газеты і партрэт Алега Навіцкага з аўтографам. А самае галоўнае – добры ўспамін пра сустрэчу з сапраўдным касманаўтам, які, нягледзячы на тое, што лятаў высока да зор, у зносінах аказаўся простым, добразычлівым і жыццярадасным субяседнікам.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара
В пресс-конференции с космонавтом Олегом Новицким участвовал ученик школы №3
Visited 7 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









