На здымку – вучні 2 «В» класа сярэдняй школы №3 са сваім кіраўніком, Ларысай Леанідаўнай Сяліцкай. Такія вось кармушкі падрыхтавалі яны разам з татамі і мамамі падчас правядзення аднайменнай акцыі ў падтрымку братоў нашых меншых. Яны, і традыцыйныя, і мудрагелістыя, адмыслова аздобленыя, хутка зоймуць свае месцы на дрэвах – на тэрыторыі школы іх багата. Штогод прылятаюць сюды сталавацца самыя розныя птушкі – ад сінічкі да попаўзня. Ведаючы, што тут пра іх клапоцяцца. Дзеці самі прыносяць ежу сваім падапечным. Жменька зерня, скрылік сала – гэта не так многа, каб падтрымаць іх у зімовы перыяд. Менавіта гэта павінна застацца ў свядомасці з дзяцінства: чалавек павінен не толькі мець выгоды ад прыроды, але і ўмець аддаваць ёй свой доўг.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара
Ученики 2 класса своими руками сделали кормушки
Visited 4 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









