Нядаўна ў зале выстаў краязнаўчага музея адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і арыгамі народных студый арыгамі «Чароўны квадрат» і цацкі «Пушысцікі». Яна будзе працаваць да 17 лютага. Тут прадстаўлены работы вучняў вілейскіх агульнаадукацыйных школ і школы-інтэрната, якія з задавальненнем займаюцца ў студыях цэнтра.
Цёплым, святочным (як і належыла ў прыгожыя калядныя дні) было адкрыццё выставы. Колькі віншавальных слоў,шчырых пажаданняў падарылі прысутным юныя выхаванцы цэнтра. А трэба сказаць, што ў рамках выставы тут ладзяцца і іншыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі і са студый гульнёвых і абрадавых прадстаўленняў «Вілейскія забаўлянкі», «Балаганчык»… А тэатр «Батлейка» знаёміць прысутных з гісторыяй і культурай нашай краіны, адкрываючы дзецям новае, вельмі цікавае і дасюль невядомае…
…На аўтобусным прыпынку сустрэла знаёмую з маленькім сынам. Малы ўсё дапытваўся ў мамы:
– Ты мне лісцікі каляровыя купіла? Скажы, купіла? Я хачу зрабіць з іх прыгожыя кветачкі… Так, як тыя дзяўчынкі…
Я зразумела: мама з сынам вярталіся з выставы. І, відаць па ўсім, дзіцяці ўбачанае запомнілася. Значыць, у цэнтры эстэтычнага выхавання ў свой час будзе займацца і гэты хлапчук.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Вікторыі ДО
a rel=»attachment wp-att-29908″ href=»https://www.peramoga.by/?attachment_id=29908″








