Дэбаты і выступленні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будуць трансліравацца па радыё і тэлебачанню ў прамым эфіры. Такое рашэнне прынята 18 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Па рашэнню ЦВК тэледэбаты адбудуцца 4 снежня з 17.00 да 18.00 і ў такі ж час па радыё 5 снежня.
Выступленні кандыдатаў будуць трансліравацца па рабочых днях з 22 лістапада па 3 снежня. Кандыдатам прадастаўлена магчымасць выступіць не ў запісе, а ў прамым эфіры. У любы з гэтых дзён па тэлебачанню з 19.00 да 20.00 і па радыё з 6 гадзін 10 хвілін да 7 гадзін 10 хвілін.
Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што кожны з кандыдатаў мае права адмовіцца ад выступлення ў прамым эфіры, але пры гэтым павінен пісьмова праінфармаваць Цэнтрвыбаркам аб сваім рашэнні да 14.00 19 лістапада.
На пасяджэнні таксама адбылася жараб’ёўка, па выніках якой вызначана чарговасць выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты на радыё і тэлебачанні.
БелТА







