Героі гэтага фотаздымка – Яўген і Юлія Мароз. Ён – настаўнік гімназіі №2, фізік. Яна – урач-тэрапеўт. Маладыя першымі ўдзельнічалі ў народным вясельным абрадзе на Вілляніным хутары. Ён беражліва вёў яе цераз перавітую зелянінай браму. Яна, напэўна, бязмежна верыла, што чысты
крышталь іх кахання не памутнее ніколі і захаваецца ў вечнасці, як захавалася ў народзе легенда пра неўміручае пачуццё Вілляны і Сцяпана, што панесла ў свет хуткаплынная хваля Віліі.
Віншуем маладых! І з вяселлем, і з Днём ведаў. Які яны цяпер адзначаць будуць разам.
Аб дзеі, што адбылася ў мінулую суботу на Вілляніным хутары, чытайце ў наступным нашым выпуску.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара
Цераз браму шчасця
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







