Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Трагедыя, што стала памяццю

Няўмольна адлічвае час гады, дзесяцігоддзі. І вось ужо сямідзесятую гадавіну адзначаем з той пары, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Сустракаючыся са сведкамі тых жахлівых падзей, слухаючы іх успаміны, усведамляеш для сябе значнасць Перамогі. І яе вялізны кошт, што мераецца колькасцю не ў час абарваных жыццяў…
Напярэдадні гэтай даты ў зале выстаў краязнаўчага музея адбылася сустрэча школьнікаў і жыхароў горада з ветэранамі і тымі, чыё дзяцінства абпаліла вайна. Пасля на плошчы Свабоды адбыўся мітынг памяці.
Выступленне старшыні райвыканкама Яўгена Сінілы. Хвіліна маўчання – як даніна памяці тым, хто не вярнуўся з бою. Пра вайну, з якой давялося сутыкнуцца твар у твар, расказалі Любоў Дзмітрыеўна Міхайлава і Антаніна Іванаўна Гарчакова. Пра гэта не прачытаеш на старонках падручніка па гісторыі, бо гэтыя людзі – самі носьбіты яе. Ускладанне вянкоў і кветак да помніка. Гарыць вечны агонь. Знак таго, што жыццё працягваецца, – выступленні творчых калектываў Вілейшчыны. І знак радасці, што неба над намі – мірнае.
Таццяна ШАРШНЁВА
Фота аўтара

Фото

Фото
Фото
Фото
Фото

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries