Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сярод лаўрэатаў конкурсу – рэдактар Вілейскай газеты «Шлях перамогі»

З хваляваннем, наогул уласцівым творчым людзям, журналісты краіны, якія працуюць у друкаваных выданнях, чакалі вынікаў гэтага конкурсу. Яго сімвал – залатая статуэтка ў вобразе летуценнага дзяўчо з раскрыленымі рукамі. А ідэя належыць Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Вось ужо дзявяты год запар Нацыянальны конкурс «Залатая Літара» выяўляе і ўшаноўвае найбольш таленавітых, адданых прафесіі, верных прызванню майстроў пяра. Ён называе тыя рэдакцыйныя калектывы, дзе шануюць слова, улічваюць ступень яго ўплыву на людскія душы, на фарміраванне грамадскай думкі. Мяняюцца намінацыі, бо карэктывы ў іх уносіць наш хуткаплынны час. Нязменным застаецца той эмацыянальны ўздым, з якім намінанты прыходзяць на чарговую цырымонію ўшанавання. Такая адбылася ў мінулы аўторак, у Мінску, у канцэртнай зале «Верхні горад». Каля 260-ці друкаваных выданняў прадставілі свае прэзентацыйныя матэрыялы на суд журы Нацыянальнага конкурсу ў 23-ох намінацыях. Каго ж адзначыла журы? Інтрыга захоўвалася да часу ўрачыстай цырымоніі ўшанавання. І вось вынікі публічна агучаны. Сярод лаўрэатаў конкурсу – рэдактар Вілейскай газеты «Шлях перамогі» Марыя Кузаўкіна. Яе «залатая» намінацыя – «Лепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ». Нагадаем, што Марыя Кузаўкіна была названа ў ліку лаўрэатаў VII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Тады ёй пашэнціла ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”. У ліку пераможцы найбольш папулярнага сярод журналістаў краіны конкурсу з’яўляецца і сама газета «Шлях перамогі». Лепшым прызнаны яе творчы праект «От дома отчего – к будущему общему».
Хочацца пажадаць вілейскім калегам не губляць творчага імпэту, аб’ектыўна і зацікаўлена аналізаваць з’явы нашага паўсядзённага жыцця, захоўваць лідарства сярод выданняў сталічнага рэгіёну і краіны. Няхай заўсёды ззяюць золатам вашы пер’і і будуць удзячныя прыхільнікі вашай творчасці, паважаныя сябры!
Галіна ТРАФІМЕНКА, прэс-сакратар старшыні Мінаблвыканкама

Visited 10 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 229 queries