Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Святы прыйшлі, уражанні засталіся

Вось і ўсё, прыгожыя зімовыя святы засталіся ў мінулым. Для многіх яны былі такімі запамінальнымі! Некаторыя з нашых чытачоў вырашылі падзяліцца тым, што запомнілася, з іншымі. З радасцю прадстаўляю ім слова.P1010010

Перад старым Новым годам
У студзені ў нашым раёне на адзін паболела Дамоў сацыяльных паслуг – ён адкрыўся ў Рэчках Куранецкага сельсавета. На мерапрыемства сабраліся вяскоўцы, супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,якія праводзілі святочнае прадстаўленне. Куранецкія культработнікі падрыхтавалі канцэртныя нумары, цёпла віншавалі вяскоўцаў.P1010015

Не прамінуў паўдзельнічаць у адкрыцці і старшыня Куранецкага сельсавета Віктар Уліцкі. Было весела і цёпла ад шчырых слоў, танцаў і песень, салодкіх пачастункаў. Загадчыцай Дома сацыяльных паслуг абрана сацыяльны работнік Раіса Новаш. Цяпер у пэўныя дні да вяскоўцаў будуць прыязджаць і медработнікі, і цырульнікі, і іншыя спецыялісты, паслугі якіх патрэбны людзям. І намнога весялейшым будзе жыццё, сагрэтае клопатам і ўвагай акружаючых.
Ніна Малафей, Зоя Бабарыка, Наталля ДзІк, супрацоўніцы Куранецкага СДК
Такое не забудзецца
16 студзеня ў Палацы культуры прайшоў цудоўны канцэрт духоўнай музыкі, на якім нам, членам раённага таварыства дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў і іх бацькам, пашчасціла пабываць. І ўсё гэта дзякуючы айцу Сямёну Мацюху (пра нас арганізатары цудоўнай праграмы паклапаціліся асабліва, выдзеліўшы для нас асобныя месцы ў глядзельнай зале), супрацоўнікам Палаца культуры, якія для зручнасці дзяцей-калясачнікаў зладзілі пандус. Нам вельмі спадабалася духоўная праграма, мы ніколі не забудзем людскую дабрыню і клопат пра нас.
Людміла СвЯтоха, старшыня раённага таварыства дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў
Чароўныя калядкі «Альтэрнатывы»
Навагодні падарунак – кожнай сям’і. А чаму б і не, вырашылі мы і звярнуліся з запытам да дырэктара завода буддэталяў С.М.Жука. Бо нам так хацелася стварыць свята для тых сем’яў, якія па розных абставінах не змаглі паўдзельнічаць у навагоднім ранішніку. Так, адна мама нарадзіла немаўлятка, іншыя – пражываюць далекавата ад цэнтра. А так хочацца ў гэтыя зімовыя святы адчуць, што пра нас думаюць…
Адміністрацыя завода пайшла нам насустрач, і цудоўныя калядныя падарункі напярэдадні старога Новага года ўжо чакалі нас у тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва. А вы кажаце, што цудаў не бывае. Бываюць! Толькі стварыць гэтае цуда могуць людзі з чулымі сэрцамі і неабыякавымі душамі. Калектыў нашага таварыства дзяцей-інвалідаў выказвае шчырую падзяку і зычыць калектыву завода буддэталяў поспеху, гармоніі і здароўя. Мы ўдзячны.
Клаўдзія ДУБОВІК,
старшыня «Альтэрнатывы»

Такія вось цёплыя ўспаміны пра навагоднія святы бяром мы з сабою ў год новы. Няхай і ён прыносіць кожнаму з нас толькі добрае.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries