Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Сустрэча з журналістамі

Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў напрыканцы лістапада сустрэўся з рэдактарамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія павышалі кваліфікацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
– Час цяпер цікавы, насычаны падзеямі і гэтым ён значны для журналістаў, – канстатаваў, звяртаючыся да прысутных, Анатоль Мікалаевіч. – Перадвыбарная кампанія актывізуе грамадства. Ёсць пра што пісаць і аб чым гаварыць. Мы прыйшлі да выбараў з каласальнымі вынікамі, перажыўшы ўсе так званыя войны – і энергетычныя, і гандлёвыя, выканаўшы ўсе планы III Усебеларускага народнага сходу.
Sovet_resСтаршыня Савета Рэспублікі зазначыў, што мясцовы друк найбольш блізкі да надзённых чалавечых праблем. І яго роля ў інфармаванні насельніцтва вельмі значная. У ходзе прамога дыялогу з парламентарыем журналісты задавалі пытанні, вёўся ажыўлены абмен думкамі наконт перспектыў развіцця беларускай навукі. Анатоль Рубінаў зрабіў акцэнт на яе прыкладных аспектах. Абмяркоўвалі маладзёжную палітыку і павышаную ўвагу дзяржавы да здольных, таленавітых маладых людзей, падтрымку іх навуковай і практычнай дзейнасці.
На пытанні журналістаў адказаў і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі. У асноўным яны краналіся перспектывы развіцця рэгіянальных СМІ.
Завяршаючы сустрэчу, Анатоль Рубінаў падзякаваў журналістам за актыўнае асвятленне дзейнасці Савета Рэспублікі і жыцця краіны, пажадаў ім новых творчых поспехаў.
Марыя КУЗАЎКІНА,
удзельніца сустрэчы.
Фота БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 72 queries