Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сезон нарыхтовак

Восеньскія кірмашы на цэнтральнай плошчы Вілейкі ўжо сталі традыцыйнымі. Сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі спяшаць падзяліцца з гараджанамі ўраджаем сваіх палеткаў. Прама з кузавоў аўтамабіляў гандлююць прадукцыяй сельгаспрадпрыемствы «Іжа», «Чурлёны», «Новая Любанія». У мінулы выхадны асабліва людна было менавіта каля прадукцыі IMG_6467любанцаў, бо прадставілі яны яе ў самым шырокім асартыменце. Бульба, морква, цыбуля, сталовыя буракі.
– Прадукцыя наша сёння запатрабавана, – запэўнівае старшыня «Новай Любаніі» Юрый Дуброўскі. – Усе выхадныя гандлюем на кірмашах. Заключылі дагаворы на пастаўку гародніны і караняплодаў гандлюючым арганізацыям раёна – спажывецкаму таварыству, унітарнаму прадпрыемству «Рамонак». Будзем прадаваць прадукцыю перапрацоўшчыкам і часткова пакінем у сябе на захоўванне для наступнага продажу.
Збоку давялося назіраць, як умела наладжваюць дыялог з пакупнікамі вадзіцель Сяргей Аўгусціновіч і бухгалтар Святлана Кубры. І ў гэтым кантакце – немалая доля поспеху непрафесійных гандляроў.
Пастаўляе на кірмаш сваю прадукцыю і ўнітарнае прадпрыемства «Даўгінава». Гандлююць бульбай IMG_6458і ячменем. Касір Таццяна Анкуда расказвае, што на гарадской плошчы яны ўжо ў чацвёрты раз. Вадзіцель Уладзімір Садоўскі – ёй добры памочнік. За ячменем чарга. Бо сёння на кірмашы ў іх няма канкурэнтаў.
Марыя КУЗАЎКІНА,
фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries