З 1 чэрвеня па 28 жніўня ў Беларусі адбудзецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У апошнія гады перэгрынацыя рэліквій святой прайшла ў суседніх краінах Беларусі: ва Украіне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Святая ў сваіх парэштках пабывала ўжо ў многіх краінах свету. Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.
Святую Тэрэзу (1873–1897 гг.) называюць апякункай місій, паколькі яна пастаянна малілася за місіі, хоць ніколі нікуды не выязджала. Яе місійнае падарожжа распачалося, аднак, пасля смерці — у парэштках. Першая перэгрынацыя распачалася ў 1947 г. па парафіях Францыі.
Праграма наведвання
7 чэрвеня, пятніца
Ілля
14.30 – прыбыццё рэліквій і прывітанне
15.00 – Святая Імша
16.00 – малітоўнае чуванне
17.00 – заканчэнне перэгрынацыі
Вілейка
18.00 – прывітанне рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і працэсія
18.30 – Святая Імша
Малітоўнае чуванне (з 20.00 да 20.30 – дзеці; з 20.30 да 21.00 – моладзь і тыя хто прыняў сакрамэнт Бежмавання; з 21.00 да 21.30 – брацтва Жывога Ружанца; з 21.30 да 22.00 – Легіон Марыі)
8 чэрвеня, субота
8.00 – Ютрань
Малітоўнае чуванне
10.00 – Святая Імша
11.00 – развітанне з рэліквіямі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса








