Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адбудзецца 18 лістапада

Цяпер у Цэнтрвыбаркаме знаходзяцца дакументы для рэгістрацыі, якія падалі 11 прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Аднак рэальныя шанцы быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў маюць 10 чалавек, якія сабралі больш як 100 тыс. подпісаў.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, Цэнтрвыбаркам прадаўжае праверку анкетных даных і дэкларацый аб даходах і маёмасці, прадастаўленых патэнцыяльнымі кандыдатамі. У адпаведнасці з пастановай ЦВК дэкларацыі разасланы для праверкі ў кампетэнтныя органы, у тым ліку ў Дэпартамент па каштоўных паперах, Міністэрства па падатках і зборах, праваахоўныя органы, арганізацыі па рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Па выніках праверкі 18 лістапада Цэнтрвыбаркам прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries