У №87 ад 28 лістапада бягучага года быў змешчаны матэрыял «Падзяка, пытанне, крытыка…», у якім, сярод іншых зваротаў нашых чытачоў, быў і ад жыхара вёскі Тураўшчына Любанскага сельсавета Аляксандра Канстанцінавіча Сільвановіча.
Ён падымаў пытанне аб устаноўцы ўказальніка з назвай неселенага пункта і добраўпарадкаванні аўтобуснага прыпынка. Публікацыя была накіравана на рэагаванне ў Любанскі сельсавет, адкуль вельмі аператыўна ў рэдакцыю паступіў адказ ад старшыні Уладзіміра Чуковіча. Вось што ён напісаў: «…Паведамляем, што пытанне аб устанаўленні ўказальніка з назвай населенага пункта «Тураўшчына» і аўтобуснага прыпынка знаходзіцца на ўзгадненні з кіраўніцтвам РУП «Мінскаўтадарцэнтр» і ДЭУ-63, на балансе якога знаходзіцца траса рэспубліканскага значэння Р-28 Мінск-Маладзечна-Мядзел». А калі так, то, думаецца, Ваша, Аляксандр Канстанцінавіч, пытанне будзе вырашана.
Пытанне ўзгадняецца
Visited 12 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








