Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прэзідэнт

Клопат аб чалавеку – наша палітыка
Галоўнай задачай у палітыцы Беларусі заўсёды быў, ёсць і будзе клопат аб кожным чалавеку, дарослы гэта або дзіця. Аб гэтым заявіў 1 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы новую школу ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна.
«Якія б цяжкасці мы ні перажывалі, галоўнай тэмай парадку дня ў палітыцы Беларусі заўсёды быў, ёсць і будзе клопат аб кожным чалавеку, маленькім, вялікім, дзіцяці, дарослым, – гэта наша палітыка», – сказаў Прэзідэнт.
«У свеце ёсць нямала розных крытэрыяў вызначэння ўзроўню развіцця і дабрабыту дзяржаў. Але сапраўднае шчасце, пагадзіцеся, залежыць ад простых і вечных каштоўнасцей – здароўя, любімай сям’і, утульнага дома, магчымасці атрымаць добрую адукацыю і мець дастойную работу. І для мяне,як Прэзідэнта,важны стан менавіта гэтых паказчыкаў, а не якіх-небудзь іншых лічбаў», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрую тэндэнцыю павелічэння колькасці сем’яў і нараджальнасці, што ў сваю чаргу абумоўлівае развіццё эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, стварэння новых рабочых месц. «Інакш кажучы, Беларусь расце, маладзее і ўпэўнена глядзіць у будучае», – сказаў ён. «Упэўнены, калі б па гэтаму крытэрыю ацэньваліся дзяржавы, то наша краіна магла б прэтэндаваць на самы высокі рэйтынг у свеце», – лічыць кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, ужо стала добрай традыцыяй 1 верасня адкрываць новыя школы. Гэты Дзень ведаў стаў днём нараджэння адразу для чатырох новых школ. На думку Прэзідэнта, у школы ў Бараўлянах самы цікавы лёс. Марай аб новай школе з кіраўніком дзяржавы ў канцы 2007 года падзяліліся маці і выхаванцы Бараўлянскай дзіцячай вёскі. Дзеці з гэтага і навакольных населеных пунктаў вымушаны былі цясніцца ў навучальных установах суседняга пасёлка Лясны. «Я сваё абяцанне выканаў, цяпер справа за вамі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Галоўнае, каб школа стала цэнтрам падрыхтоўкі разумных, прыгожых, таленавітых і моцных дзяцей, адданных нашай краіне. Нам гэта вельмі патрэбна. Па такім шляху мы і будзем рухацца».
Гэты год для некаторых дзяцей стане памятным удвайне, бо яны не толькі атрымалі ў падарунак новую школу, але і, нарэшце, знайшлі сям’ю і ўласны дом у дзіцячай вёсцы «Вытокі», сказаў Прэзідэнт. «Для нас няма чужых дзяцей. Дзяржава адказвае за іх лёс, і мы разам павінны зрабіць усё неабходнае, каб кожнае наша дзіця знайшло сваю сям’ю», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да дзяцей, Аляксандр Лукашэнка заклікаў берагчы іх новы школьны дом, а настаўнікам майстэрствам, захопленасцю сваім прадметам і любоўю да дзяцей знайсці шлях да сэрца кожнага дзіцяці, прабудзіць у вучнях прагу да пазнання.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries