Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Працаўнікі сельгасарганізацый Вілейшчыны актыўна нарыхтоўваюць кармы

Аграрыі раёна ў гэты час заняты важнай справай – нарыхтоўкай кармоў. Па плане, ім трэба ўбраць травы першага ўкосу на 14200 гектарах. Да касьбы прыступілі ўсе гаспадаркі, і на 7 чэрвеня было скошана 4216 гектараў, што складае 30 працэнтаў ад запланаванага. У лідарах на касьбе – ААТ «Нарачанскія зоры», дзе на 7 чэрвеня травы былі скошаны больш як на 50 % плошчаў. У поўным разгары касьба ў СУП «Усходні­агра» (47 %); УП «Першы Беларускі» (39%); ААТ «Чурлёны» (37%) і ў іншых.


Як нам паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, сёлета ў раёне запланавана нарыхтаваць 126,1 тысячы тон сенажу і на вышэйназваную дату яго было 14,5 тысячы тоны (гэта 12% да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы – 16 тысяч тон, ужо нарыхтавана больш за 2 тысячы тон (14%).
Людзі ведаючыя адзначаюць: першы ўкос – самы важны, бо чэрвеньскія травы пажыўныя, сакавітыя. Што тут скажаш – на першы ўкос запыт асаблівы. Таму і шчыруюць-стараюцца працаўнікі палёў.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 40 queries