Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Першакласнікам Рабунскай школы ўручылі падарункі ад Белаграпрамбанка

Надышло свята апошняга званка. Яго чакалі і старанна рыхтавалі ўсе навучэнцы, але першакласнікі – асабліва. Сярод усіх яны вылучаліся амаль што дарослай сур’ёзнасцю і сцішанасцю. Нават прыемныя мелодыі, што гучалі, пакуль навучэнцы збіраліся на святочную лінейку, яны слухалі ўважліва, прыйшоўшы на лінейку ў ліку першых.
Нарэшце чуюцца прывітанні вядучых і словы дырэктара Жук Алены Іосіфаўны. Голас дырэктара гучыць у цішыні, напоенай водарам вясновых кветак. Абмен словамі, пажаданнямі, падарункамі выпускнікоў і першакласнікаў. Але на гэтым віншаванні не скончыліся. Усхваляваных і радасных першакласнікаў чакаў яшчэ сюрпрыз.
Падарункі ад Белаграпрамбанка ім уручыла дырэктар школы. Гледзячы на тое, як радуюцца малыя футбольным мячам, прысутныя ўсміхаліся.
У Рабунскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе вельмі спартыўны народ – рэкорд за рэкордам, перамога за перамогай. А футбол – гэта самая любімая гульня ў вольны час. Таму падарункі былі вельмі дарэчы. Вось на такой прыемнай ноце закончыўся навучальны год у нашай школе.

Яўген АНАСОВІЧ, вучань 8 класа

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 71 queries