Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Падзякі добрым людзям праз газету

Віляйчанка Любоў Міхайлаўна Налогіна ў газету звярталася не раз. І заўсёды – з цёплымі словамі ў нечы адрас. Вось і на днях жанчына зайшла, каб шчыра падзякаваць урачам.
– Нядаўна лячылася на дзённым стацыянары, – расказала жанчына. – І тут мяне акружалі такія цудоўныя медработнікі! Узяць, да прыкладу, урачоў Ірыну Доўжык, Святлану Зінкевіч, Людмілу Акушка… Прафесіяналы і вельмі чулыя, спагадлівыя людзі. Такія ж і медсёстры Таіса Кубліцкая і Наталля Сільвановіч. Я ад усяго сэрца дзякую гэтым людзям і жадаю ім усяго найлепшага ў жыцці.
З вёскі Куляшы Куранецкага сельсавета ў рэдакцыю звярнулася Вера Іванаўна Герко.
– Не так даўно нашу гаспадарку «Балашы» далучылі да «Алай зары», – сказала яна. – Раней, бывала, нам выдзялялі кармы на карову, якія трэба было самім скасіць і спарадкаваць. Уяўляеце, якім было маё здзіўленне, калі ў наш двор прывезлі тры рулоны гатовага сена. Упершыню за ўсе гады, колькі я працавала ў калгасе і знаходжуся на пенсіі… Ну як не падзякаваць дырэктару ААТ «Алая зара» Мікалаю Вайцяхоўскаму за такі клопат пра нас, пенсіянераў.
Такія вось прыемныя навіны. А вось віляйчанін Сяргей Рыжэвіч пажадаў праз газету звярнуцца да кіраўніцтва аўтобуснага парка і ад імя многіх віляйчан, якія жывуць у мікрараёне завода «Зеніт», унёс прапанову перагледзець, калі гэта магчыма, расклад руху аўтобусаў з мікрараёна ўранні. Як паведаміў Сяргей Сяргеевіч, адсюль аўтобусы адпраўляюцца ў 7.18 і 7.47, а было б вельмі зручна, каб можна было выехаць на працу недзе ў палове восьмай. Такая вось прапанова. Думаю, кіраўніцтва аўтапарка скажа сваё слова наконт узнятай праблемы.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries