Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Немаўляці і няўцям, што цацка гэтая – гасцям

Конкурсны фотаздымак, які прапаноўваўся вам, паважаныя сябры, у адным з апошніх нумароў газеты мінулага года вамі ўбачыўся па-рознаму. Памятаеце тое дзіцятка, якое здзіўлена-спалохана глядзіць на бутэльку? Некага гэты здымак насмяшыў, іншым, наадварот, здаўся вельмі сур’ёзным… Карацей, як каму падалося. Звернемся да подпісаў, якія прызнаны пераможцамі.1196184737_img_1237389_227_4

У Любові Чыгрынавай з Забалацця смешна не атрымалася. Відаць, нямала прыкладаў на памяці жанчыны, калі гэтае несумяшчальнае – дзіця і бутэлька – у далейшым даводзіла да бяды. Вось якія радкі напісала Любоў Міхайлаўна:
Адшумела свята зноўку,
Адгудзела, адышло.
А дзіця раптам забаўку
Сабе дзіўную знайшло.
Велікавата для дзіцяці
І зусім не па гадах,
А падрасце, і будзе маці
Горка плакаць па начах.
Стане жаліцца, маліцца:
– Моцна п’юць мае сыны…
Ды не знойдзе маладзіца
У той бядзе сваёй віны.

Такая вось павучальная гісторыя. Зусім невясёлая, але, на вялікі жаль, нярэдкая ў жыцці. Прыслухаемся да яе і зробім вывады. Шчыра дзякуй,Любоў Міхайлаўна.
А далей пайшло ўжо трошкі весялей. Вось пра што «расказаў» вуснамі самога хлапчука фотаздымак Ларысе Сяліцкай:
Ужо некалькі гадзін
Я сяджу зусім адзін.
У бацькоў многа работы –
Навагоднія турботы.
Дзе ж падзеліся яны?
Пэўна, танчаць «плясуны»…
Музыка іграе моцна,
Мне ж ад крыўды надта млосна:
Я маленькі, хачу піць,
Ды малачка мне як наліць?
Пэўна, доўга будуць танчыць,
Каб дзіця сваё не няньчыць!

Правільна Вы падмецілі, Ларыса Леанідаўна, многія бацькі прытрымліваюцца прынцыпу: чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Хораша напісана, дзякуй.
У наступнай удзельніцы конкурсу Святланы Бародзіч подпіс лаканічны і па-сапраўднаму святочны – у ім сказана і пра падарункі Дзеда Мароза, і пра цуд, які можа адбыцца хіба што такім чароўным зімовым святам. Чытаем радкі Святланы Валянцінаўны:
Ну и подарки принёс Дед Мороз!
Можно просто сойти с ума:
Я конфетами вымазал щёки и нос,
А бутылка открылась сама.

Шчыры дзякуй за подпіс. Спадабаўся. Добрым і павучальным атрымаўся подпіс і ў Марыі Лазовік. Прачытайце,паважаныя бацькі, і задумайцеся:
Немаўляці забаўляцца
Далі вось такую «цацку»,
Яно ж здзіўлена глядзіць
І не знае, што рабіць:
Ці гуляць з ёю, ці піць?
Пагуляць – дык толькі трошкі,
Калі піць – няма тут соскі.
Немаўляці і няўцям,
Што цацка гэтая – гасцям.

А зараз – слова маладым, тым, хто яшчэ зусім нядаўна стаў удзельнікам нашага конкурсу. Вось як падпісала фотаздымак Галіна Аўдзей з Чурлёнаў:26635568_1212795344_1shop
Што гэта за «цацку»
Ставіць на стол маці?
З’явілася здзіўленне
На твары ў дзіцяці.

Прыйшоў ліст з вершам і ад вучня чацвёртага класа першай гарадской школы Арцёма Паляковіча. Вось яго радкі:
Дед Мороз пришёл вчера
И залез под ёлку.
Что-то он, под нос ворча,
Прятал там в иголках.
Я был очень удивлён –
Неужели это он
Мне принёс игрушку?
Но тут папа проходил
И подарок мой схватил…
А меня он похвалил
И мне тигра подарил!

Малайчына, Арцём, добра атрымалася. Дзякуй усім за ўдалыя подпісы і сяброўства з газетай. Будзем разам і надалей! Каб не засумавалі – вам чарговы фотаздымак. Падумайце і падпішыце яго да 20 лютага. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries