21 мая стартуе традыцыйнае пятае рэгіянальнае свята-конкурс майстроў лозапляцення «Лазовыя карункі». Сёлета яно пройдзе ў нашым горадзе. У свяце прымуць удзел 60 майстроў з 12 раёнаў Міншчыны, у тым ліку 20 дзяцей.
Вілейшчына мае багатыя традыцыі ў лозапляценні. У свой час па ініцыятыве былога загадчыка аддзела культуры Сяргея Трыдзенскага ў вёсцы Більцавічы была арганізавана школа па лозапляценні для клубных работнікаў, якой тады кіраваў майстар Ігнат Каркоцкі. На жаль, Ігната Мікалаевіча ўжо няма на гэтым свеце, аднак тое, чаму ён вучыў, жыве і развіваецца.
У праграме сёлетняга свята – конкурс майстроў, выстава-продаж, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Вілейшчыны. Мерапрыемства пачнецца на плошчы Леніна ў 11 гадзін.
На пл.Леніна пройдзе конкурс майстроў лозапляцення
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







