Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мы спакойныя за бацькоў

Хочацца расказаць аб добрых людзях, якія працуюць і жывуць у Рабунскім сельскім Савеце.
Так здарылася, што мы, дзеці і ўнукі Пятра Іосіфавіча і Алены Сямёнаўны Юркевічаў з вёскі Грыцукі, жывём у розных мясцінах і не можам часта, як гэтага хацелася б, наведваць іх. З-за свайго ўзросту яны маюць вялікую патрэбу як у маральнай, так і фізічнай дапамозе. І вось на гэтую дапамогу прыходзяць вельмі добрыя і чулыя людзі.
Вялікі дзякуй хочацца сказаць старшыні сельскага савета Супрановіч Ірыне Аляксандраўне. Гэта яе заслуга ў тым, што зроблены рамонт дарогі паміж вёскамі Качанкі – Грыцукі. А калі адольваюць балячкі, то тут днём і ноччу, нягледзячы на непагадзь, прыйдзе на дапамогу загадчыца Крывасельскага ФАПа Прышчэпава Таццяна Міхайлаўна. Дапаможа і дасць параду ў выбары, што лепш набыць для хворага чалавека, цудоўная жанчына – загадчыца магазіна-бара ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» Цыбіна Наталля Вадзімаўна. Заўсёды ветліва ставіцца да пакупнікоў загадчыца магазіна Тамашэвіч Марыя Уладзіміраўна. Істотную дапамогу аказвае сацыяльны работнік Анасовіч Юзэфа Казіміраўна. Не застаецца ў баку ад паўдзённых клопатаў аб старых людзях стараста вёскі Сільвановіч Валянцін Яўстаф’евіч.
Калі побач ёсць такія клапатлівыя людзі, мы ўпэўнены, што нашы дарагія бацькі могуць надзейна спадзявацца на іх дапамогу. Вялікі ім дзякуй.
З павагай дзеці, унукі Юркевічаў

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries