Боркі, Клюева, Любча, Рабцава, Янава… Гэтыя вёскі — сёстры Хатыні, якіх няма сёння на карце Вілейскага раёна.
На днях мемарыялы ў Любчы і Борках наведалі прадстаўнікі раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” разам са старшынёю Аленай Чабатар і пярвічак названай арганізацыі, створаных у Хаценчыцкім сельвыканкаме і Вілейскім краязнаўчым музеі. Каб аддаць даніну памяці вёскам, якія напаткаў трагічны лёс Хатыні, бязлітасна спаленай карнікамі разам з жыхарамі: у пачатку мая 1943-га карнікі ўчынілі расправу над мірным насельніцтвам Борак і Любчы. І каб навесці парадак на зямлі, дзе некалі былі хаты, вуліцы, агароды, а сёння жыве памяць. Захоўваць яе — святы абавязак нашчадкаў Вялікай Перамогі.
Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Надзеі АЎДЗЕЙ