Аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры Br500 тыс. бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам, як плануецца, будзе выплачана ў трэцяй дэкадзе верасня, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.
Паводле яго слоў, праект адпаведнага ўказа перададзены ўрадам на разгляд Прэзідэнта. Гэты дакумент, падрыхтаваны па даручэнню кіраўніка дзяржавы, прадугледжвае выплату матэрыяльнай дапамогі работнікам бюджэтнай сферы, усім непрацуючым пенсіянерам, а таксама шэрагу катэгорый насельніцтва, якія па прапанове Прэзідэнта таксама неабходна падтрымаць. «Лічу, што гэтыя выплаты мы зможам зрабіць у трэцяй дэкадзе верасня», – сказаў віцэ-прэм’ер.
БелТА
Матэрыяльная дапамога бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







