Навучэнцы Вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа сталі пераможцамі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства. Сярод васьмі вучэбных устаноў вобласці лепшыя слесары па рамонту аўтамабіляў вучацца ў нашым горадзе.– Гэты конкурс праходзіў упершыню ў вобласці, – распавядае дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў, – таму мы рыхтаваліся сур’ёзна. Хацелася даказаць, што ў нас даюць добрыя веды. Я лічу, што атрымалася.
У Вілейку прыехалі сем каманд – з Барысава, Жодзіна, Валожына, Свіры, Слуцка, Смалявічаў і Беразінскага. У саставе – па тры хлопцы, самыя падрыхтаваныя. Каледж прадставілі Павел Кабак, Канстанцін Кіндзель і Ілля Карпееў.
Пасля першага тура, ведання тэорыі, віляйчане займалі чацвёртае месца, але другі тур – практычны – расставіў усё на свае месцы. Тут не было роўных нашай камандзе, і па суме двух этапаў навучэнцы каледжа таксама святкавалі перамогу. Адзначыліся нашы хлопцы і ў асабістым заліку. Павел Кабак стаў трэцім, Ілля Карпееў – чацвёртым, а Канстанцін Кіндзель – сёмым з 24 удзельнікаў. Павел і Ілля цяпер уключаны ў склад абласной зборнай, якая прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Анатоль ЗАНКАВІЧ
Лепшыя аўтарамонтнікі ў вобласці
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







