Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Как в Вилейке прошёл день подписчика

На шчасце, цікавасць да раёнкі ў людзей не знікае. У чацвер падчас акцыі ў паштовым аддзяленні па вул. 17 Верасня і ў Цэнтры эстэтычнага выхавання віляйчане падпісаліся на газету «Шлях перамогі» і атрымалі сімвалічныя падарункі. Тых, хто прыйшоў на мерапрыемства, віталі супрацоўнікі раёнкі.

Не сакрэт, што ў першую чаргу газету выпісваюць яе пастаянныя чытачы. З імі па-­асабліваму цікава пагутарыць і атрымаць водгукі па некаторых публікацыях.

“Выданне вельмі зручнае для чытання. Кожны раз знаходжу цікавыя навіны аб жыцці раёна. Заўсёды цікава прачытаць пра дзяцей, землякоў, пра духоўнае, здарэнні, цікавяць і віншаванні. Не чакаючы заканчэння падпісной кампаніі, выпісала раёнку на тры месяцы. Хацелася б прапанаваць размяшчаць у газеце інфармацыю аб пустуючых у раёне дамах. Я часта езджу на сваё лецішча ў Кавалі і бачу, як шмат там такой нерухомасці. Думаю, неўзабаве жадаючыя знайшліся б”, – распавяла віляйчанка Зінаіда Ліпчанская.


Ад рэдакцыі ўдакладнім, што такая інфармацыя на старонках газеты таксама друкуецца.
Доўгі час выпісвае раённую газету і жыхар Івонцавічаў Міхаіл Міцкевіч. Ён прыехаў у аддзяленне пошты, каб аформіць падпіску на другое паўгоддзе. Лічыць, трэба быць у курсе падзей, якія адбываюцца на Вілейшчыне.
Падчас Дня падпісчыка жадаючыя маглі аформіць падпіску таксама на любыя перыя­дычныя выданні, якія іх цікавяць.

Вікторыя АПЯЦЁНАК. Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 39 queries