Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Каб быў выпушчаны хоць невялічкі ўкладыш са змененымі нумарамі? Ці ёсць такая магчымасць?

І ўсё ж наколькі ўдзячныя людзі жывуць на Вілейшчыне! Яшчэ адным яскравым сведчаннем гэтага стаў зварот у рэдакцыю сацыяльнага работніка з вёскі Журыхі Любанскага сельсавета Марыны Акуньковіч.
– Я па даручэнні журыхскіх пенсіянераў звяртаюся, – паведаміла Марына Фёдараўна. – Яны вельмі хочуць выказаць праз газету словы падзякі цудоўным вілейскім артыстам – гурту «Бабіна лета» і яго кіраўніку Сяргею Рудніцкаму. Напрыканцы студзеня яны прыязджалі ў нашу вёску з канцэртам. Столькі людзей сабралася ў доме сацыяльных паслуг! Спачатку слухалі ды глядзелі вяскоўцы, а затым і самі пачалі падхопліваць песні. Мы вельмі будзем рады, калі артысты будуць прыязджаць часцей.
З вёскі Клоўсі Рабунскага сельсавета ў рэдакцыю звярнулася Ганна Максімаўна Путырская.
– Я – самая старэйшая жыхарка вёскі, – паведаміла яна, – жыву ў Клоўсях з далёкага 1956 года. Звяртаюся вось па якой прычыне. У нашай вёсцы збіраліся зачыняць магазін. Тады мы, вяскоўцы, звярнуліся да кіраўніцтва раёна. Да нас прыслухаліся, пакінулі гандлёвую кропку. Але вось бяда – працуе загадчыца магазіна на паўстаўкі, зарплату атрымлівае маленькую, таму збіраецца звальняцца. А нам так гэтага не хочацца! Вось і звяртаемся да кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства, каб далі магчымасць працаваць нашаму заўмагу на поўную стаўку. Неўзабаве вясна, а там і лета. Папрыязджаюць у вёскі дачнікі, будзе ў магазіне многа пакупнікоў…
Просьбу Ганны Максімаўны мы абавязкова перададзім на разгляд у раённае спажывецкае таварыства.
З прапановай да вузла электрасувязі звярнуўся ў газету віляйчанін Петр Іваноў.
– У мяне ёсць тэлефонны даведнік 2010 года, – сказаў мужчына, – але некаторая інфармацыя і ў ім устарэлаю То там змяніліся тэлефоны, то тут. Можа, было б нядрэнна, каб быў выпушчаны хоць невялічкі ўкладыш са змененымі нумарамі? Ці ёсць такая магчымасць?
І Ваша пажаданне, паважаны Пётр, мы перададзім у вузел электрасувязі. А раптам – збудзецца!

Ірына БУДЗЬКО

Visited 9 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 226 queries